Пленэр беларускіх мастакоў у Бярозе (фота)
27.06.2013
Культура
У Бярозе адбыўся 10-дзённы пленэр мастакоў з розных гарадоў Беларусі,
які завяршыўся выставай карцін, напісаных у час пленэру. Пленэр даў
магчымасць мастакам занатаваць цікавыя мясціны Бярозаўшчыны, кажа адзін з
арганізатараў мерапрыемства Аляксандр Жучкоў:
- Мэта пленэра – прывезці сюды мастакоў, якія б занатавалі нашае
наваколле, намалявалі тыя здабыткі, якія захаваліся на тэрыторыі
Бярозаўскага раёна і наваколля. Мастакі пабывалі ў Песках, у парку
Пуслоўскіх, у Косава, Ружанах, Бярозе, на возеры Белым і на возеры
Сялец.
Добра, што мастакі праз свае карціны паказалі адносіны ўлады да гістарычнай памяці, кажа наведвальніца выставы паэтка Валянціна Восіпава:
- Наш мастак бярозаўскі Анатоль Маразюк прадэманстраваў свой
патрыятызм і свой боль у карціне, дзе паказаў наш знакаміты на ўвесь
свет манастыр, частку тэрыторыі якога аддалі зараз пад уласную забудову.
І гэтыя свінні на аблоках паказваюць адносiны ўлады да нашай святыні.
Выстава карцін з пленэра працягнецца да 26 ліпеня.
...
Читать дальше »